Единая информационная линия

Рэспубліканская дыктоўка да Міжнароднага дня роднай мовы ў Гомелі

20 февраля 2026
Гомельская область
Рэспубліканская дыктоўка да Міжнароднага дня роднай мовы ў Гомелі

20 лютага 2026 года, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, супрацоўнікі і спецыялісты Гомельскай абласной натарыяльнай палаты ўзялі ўдзел у напісанні рэспубліканскай дыктоўцы да Міжнароднага дня роднай мовы.

Свае веды правяралі старшыня Гомельскай абласной натарыяльнай палаты Святлана Шыханцова, работнікі Гомельскай абласной натарыяльнай палаты, а таксама натарыусы і супрацоўнікі натарыяльных кантор абласнога цэнтра. Нягледзячы на тое, што асноўны пляц для напісання знаходзіўся ў Мінску, тэхналогіі дазволілі аб'яднаць аматараў роднага слова па ўсёй краіне. Трансляцыю тэксту паслухалі ў анлайн-фармаце на хвалях радыё «Культура».

Удзельнікам сёлетняй дактоўкі быў прапанаваны верш Алеся Звонака «Беларускія жанчыны». Тэматыка твора абрана невыпадкова: яна перагукаецца з асноўнымі напрамкамі грамадскага жыцця краіны, паколькі 2026 год у Беларусі абвешчаны Годам беларускай жанчыны. Такім чынам, напісанне дыктоўкі стала для ўдзельнікаў не толькі праверкай узроўню валодання мовай, але і данінай павагі да нацыянальных традыцый і ўшанаваннем беларускай жанчыны.

Пасля завяршэння дыктоўкі ўдзельнікі абмеркавалі напісанае і падзяліліся ўражаннямі ад тэксту, падкрэсліўшы важнасць захавання чысціні і прыгажосці беларускага слова ў прафесійнай дзейнасці і паўсядзённым жыцці.

Сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, предоставления персонализированных рекомендаций. Подробнее