Дзень роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Інстытут мовазнаўства імя Я.Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі сумесна з радыё «Культура» і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я.Коласа арганізавалі акцыю «Рэспубліканская дыктоўка на беларуской мове».
Натарыусы Мінскай гарадской натарыяльнай акругі, а таксама работнікі натарыята г. Мінска далучыліся да акцыі, каб праверыць свае веды, а таксама ў які раз пераканацца ў прыгажосці, глыбіні і мілагучнасці роднай мовы.