Дзень роднай мовы
21 февраля 2023
У міжнародны дзень роднай мовы работнікі апарата Беларускай натарыяльнай палаты на чале са старшынёй Наталляй Барысенка напісалі Рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове, падрыхтаваную спецыялістамі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Дарэчы, для Беларускай натарыяльнай палаты і прадстаўнікоў натарыяльнай супольнасці адзначаць гэтае свята стала ўжо добрай традыцыяй. Так, у 2022 годзе, у рамках Тыдня роднай мовы, у Шматфункцыянальным цэнтры БНП адбыўся семінар "Дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь у прафесійнай дзейнасці натарыуса" з вялікай колькасцю гасцей і ўдзельнікаў.
Старшыня БНП Наталля Барысенка: «У Год міру і стваральнай працы дыктоўка па беларускай мове – гэта не проста праверка ведаў. Гэта найперш разважанні пра лёс роднай Беларусі, павагу да нашай шматвяковай гісторыі і багатай культуры. Гэта яшчэ і магчымасць праявіць сваё каханне да нашых продкаў, да іх гераічнага подзвігу, дзякуючы якому мы сёння жывем пад мірным небам у суверэннай і незалежнай краіне».
Работнікі БНП сабраліся не толькі для таго, каб праверыць свае веды праз дыктоўку, але і зачытаць вершы і творы на роднай мове класікаў беларускай літаратуры – Якуба Коласа, Янкі Купалы, Яна Чачота і інш. Родная мова – адна з найгалоўных аб'яднаўчых прыкмет нацыі. Дык давайце ўсе разам любіць сваю мову, сваю культуру і традыцыі, сваю родную Беларусь!

Подпишитесь на новостную рассылку и получайте интересующую Вас информацию первыми!