Ці можна адмяніць згоду на здзяйсненне здзелкі з нерухомай маёмасцю?

Так, можна, такая магчымасць законам прадугледжана.
Важна разумець, што адмяніць згоду на здзяйсненне здзелкі ў натарыуса можна толькі ў выпадку, калі такая магчымасць пры яе пасведчанні была прадугледжана ў згодзе, паколькі згода можа быць аформлена як з правам яе адмены, так і без права яе адмены.
Таксама неабходна ўлічваць, што згоду на здзяйсненне здзелкі можна адмяніць у натарыуса толькі ў выпадку, калі здзелка раней яшчэ не здзяйснялася.
Адмяніць згоду проста, для гэтага неабходна звярнуцца да любога натарыуса з дакументам, які сведчыць асобу, даць сапраўдны асобнік згоды, а ў выпадку яго адсутнасці, паведаміць дадзеныя, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць згоду. Натарыус адменіць згоду, ўнясе дадзеныя аб адмене ў электронную базу дадзеных, што ў далейшым дазволіць прадухіліць здзяйсненне здзелкі з такой адмененай згодай.