Як адбываецца прыняцце спадчыны па завяшчанні?

Працэдура прыняцця спадчыны па завяшчанні мае прынцыповыя адрозненні ад атрымання спадчынны па законе. Калі пры спадкаемстве па законе ўлічваецца чарговасць сваякоў, то пры спадкаемстве па завяшчанні кола асоб, якія маюць права на спадчынну, вызначаецца выключна воляй спадчынадаўцы, зафіксаванай у завяшчанні. У гэтым выпадку, і неадпаведнасці ў дакументах, якія пацвярджаюць сваяцтва спадчынніка і нябожчыка, і згубленнае пасведчанне аб нараджэнні альбо аб шлюбе не будуць перашкодай дзеля афармлення спрадчынных правоў.
Для таго каб атрымаць спадчыну як па законе, так і па завяшчанні, неабходна звярнуцца да натарыуса ва ўстаноўлены заканадаўствам шасцімесячны тэрмін з заявай аб прыняцці спадчыны або аб выдачы пасведчання аб праве на яе.
Афармленне спадчыны паводле Грамадзянскага кодэкса Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца па апошнім месцы жыхарства спадчынадаўца, якое вызначаецца па яго рэгістрацыі па месцы жыхарства. Апошнім часам у гарадах краіны дзейнічае прынцып "спадчына без межаў". Напрыклад, афармленне спадчынных правоў на маёмасць грамадзян, якія памерлі пасля 31 сакавіка 2022 года і месца адкрыцця спадчыны якіх знаходзіцца ў горадзе Гомелі, ажыццяўляецца натарыусамі Гомельскай натарыяльнай акругі, якія ажыццяўляюць натарыяльную дзейнасць у натарыяльных канторах горада Гомеля. Гэта значыць, што спадчыннікі могуць выбраць таго натарыуса, з якім ім найбольш зручна супрацоўнічаць або да якога прасцей дабрацца. Аднак спадчыннікам варта мець на ўвазе, што адкрыцце спадчыннай справы адбываецца па заяве таго, хто раней за іншых звярнуўся да натарыуса, і менавіта да гэтага натарыуса павінны звяртацца ўсе астатнія спадчыннікі.
Атрымаць інфармацыю аб месцы адкрыцця спадчыны можна або на афіцыйным сайце Беларускай натарыяльнай палаты або ў любога натарыуса.
Для адкрыцця спадчыннай справы спадчынніку па завяшчанні неабходна мець пры сабе пашпарт і арыгінал завяшчання (або яго дублікат у выпадку адсутнасці арыгінала).
Акрамя таго, для выдачы пасведчання аб праве на спадчыну па завяшчанні натарыусу таксама спатрэбяцца: дакумент, які пацвярджае факт смерці спадчынадаўцы, даведка аб апошнім месцы жыхарства спадчынадаўцы, дакументы, якія пацвярджаюць прыналежнасць спадчыннай маёмасці спадчынадаўцу, дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва паміж спадчыннікам і спадчынадаўцам (для прымянення ільготы па аплаце натарыяльнага тарыфу). Таксама для афармлення спадчыны могуць спатрэбіцца іншыя дакументы, склад якіх вызначаецца індывідуальна ў кожным канкрэтным выпадку.
Усе неабходныя дакументы могуць быць прадстаўлены як самім спадчыннікам, так і, па яго даручэнні, запытаны натарыусам. Паслугі натарыуса (праекты заяў, запыты, копіі, пасведчанні і г.д.) платныя.
Канчатковы кошт афармлення спадчыны залежыць ад двух фактараў: аб'ёму паслуг, якія вам аказваюцца, і памеру базавай велічыні, што дзейнічае на момант звароту. Натарыяльныя тарыфы (за натарыяльныя дзеянні, а таксама паслугі прававога і тэхнічнага характару) зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2026 г. № 46.
Напрыклад, за складанне праекта заявы аб выдачы пасведчання аб праве на спадчыну прадугледжаны натарыяльны тарыф у памеры адной базавай велічыні. За накіраванне запытаў спаганяецца тарыф у памеры 20 % базавай велічыні за кожны запыт у адзін адрас.