Единая информационная линия

Летопись Брестской области

11 октября 2022
Брестская область

Столин 1-.PNG

З верша Вольги НУРЫЕВАЙ
  Ты – жамчужына Палесся,
     Старадаўні горад мой,
           Столін – песня ў паднябессі,
                Што пяе жаўрук вясной.
                     
                                 Радзівілаў парк над рэчкай,
                                      Дуб магутны пасярод,
                                          Елкі там, бярозкі-свечкі
                                              Дружна водзяць карагод.
                                                                 Зранку сонейка вітае
                                                                                                             Любы сэрцу горад мой…
      

Столин 2.PNGКалі зірнуць на карту Рэспублікі Беларусь, то ўбачыш, што наш горад размясціўся ў яе паўднёва-заходнім куточку. Невялікі, правінцыяльны, больш схільны да сельскага ладу жыцця - значную частку яго забудовы займае індывідуальны сектар. Але разам з тым гэта кампактны і ўтульны гарадок са сваімі асаблівасцямі і не меньш цікавай гісторыяй.

Існуе некалькі легенд, якія раскрываюць паходжанне назвы горада. Прывяду тры найбольш цікавыя з іх. У першай гаворыцца аб тым, што даўным-даўно на месцы сучаснага горада было вялікае возера, у якім аднойчы вылавілі сто лінёў. Згодна другой каля горада ў рацэ калісьці патанула баржа і, каб яе выцягнуць, спатрэбілася сто моцных вяровак (лінёў). І, нарэшце, трэцяя самая цікавая. У старажытнасці на рацэ Гарынь размяшчалася дванаццаць гарадоў, у якіх уладарылі сем князёў. Месцам правядзення сваіх сустрэч-сходак (свайго "стала") яны абралі наш горад. Такім чынам з гэтай легенды вынікае тапонім "Столін". Так гэта ці не - сказаць немагчыма. Аднак менавіта яе найбольш часта расказваюць мясцовыя жыхары, упадабляючы свой горад з былой княжацкай сталіцай.

Першыя пісьмовыя згадкі пра Столін знойдзены ў Пісцовай кнізе Пінскага і Клецкага княстваў, дзе з 1555 года ўпамінаецца сяло Стольно.

Аднак горад несумненна мае больш глыбокія старажытныя карані. На гэта ўказвае ў сваёй працы "Сярэдневяковыя помнікі Палесся" вядомы савецкі археолаг Ю.У.Кухарэнка. Ён зазначае, што ў горадзе ў абрыве берага ракі Гарыні, пачынаючы ад былой Рыначнай плошчы і прыкладна да гарадскога парка, добра праглядваецца культурны слой магутнасцю да 1 м. Слой насычаны познімі адкладаннямі, але месцамі ў ім назіраюцца і рэшткі пасялення больш позняга часу: абломкі ганчарных сасудаў звычайнага гарадзішчанскага тыпу як, напрыклад, на гарадзішчы ў Давыд-Гарадку.

Ганчарны посуд "звычайнага гарадзішчанскага тыпу як, напрыклад, гарадзішча ў Давыд-Гарадку" - гэты посуд тыповы для гарадскіх пасяленняў Х1-Х111 стст. часоў Кіеускай Русі. Да гэтай жа думкі схіляюцца і вядомыя беларускія навукоўцы М.А.Ткачоў і Ф.Д.Клімчук. Першы з іх знайшоў на беразе старыцы Гарыні Копанца рэшткі старажытнага замка і абароннага рова, а таксама ацалелы культурны пласт з матэрыяламі Х11-Х111 стст. Другі спасылаецца на старажытны летапіс “Повесть временных лет” у якім сказана, што ў 1156 годзе вялікі кіеўскі князь Юрый Уладзіміравіч Далгарукі даў князю Уладзіміру Андрэевічу “воласць” – Дарагабуж і Перасопніцу і ўсе гарады пагарынскія, а свайму сыну Барысу Тураў. Ці існаваў у той час Столін – магчыма, так, бо часткова адказ на гэта дадзены ў папярэдняй працы вядомага археолага.

Столин 3.PNG

За час свайго існавання Столін прайшоў цікавы гістарычны шлях. Разумеецца, што па фактаграфічнай насычанасці горад не можа канкурыраваць са сваімі знакамітымі суседзямі Пінскам, Давыд-Гарадком і больш далёкім Туравам. Аднак яго ціхія і невялікія вулачкі могуць расказаць шмат чаго цікавага. Напрыклад пра тое, што калісьці у цяперашнім гарадскім парку знаходзіўся старажытны замак, які быў спалены разам з мястэчкам у час руска-польскай вайны ў верасні 1655 года. Замак так і не адбудавалі.
У 17–18 стагоддзях Столін быў невялічкім правінцыйным павятовым, а затым і валасным мястэчкам. Значную частку яго насельнікаў складалі яурэі. Столін быў нават адным з цэнтрам хасідзізма на Палессі. Тут склалася моцная і вялікая яўрэйская абшчына – кагал. 
Столин 4.PNG

Столин 5.PNGСтолин 6.PNG

А у 1792 г. была пабудавана мураваная сінагога, якая лічыцца першым архітэктурным збудаваннем такога культавага тыпу ў Беларусі. З-за пажараў будынак сінагогі неаднаразова рамантавалі.  У час пажару 1827 г. згарэла біма (кафедра ў цэнтры залы) і сорак світкаў Торы ў сярэбраных футлярах.

У ХІХ ст. у Століне ажывіліся рамёствы і гандаль, дамы паспяховых купцоў упрыгожылі цэнтр мястэчка. У 1847 г. яўрэйская абшчына налічвала каля 800 чалавек, а ў канцы ХІХ ст. – амаль 2500.

Карэннае насельніцтва Століна вызнавала праваслаўе. З гістарычных крыніц вядома, што ў 1811 г. за кошт Каэтана Каржанеўскага ўцэнтры горада Століне паўстаў мураваны касцёл Нараджэння Дзевы Марыі, які у 1852 г. перароблены ў праваслаўную царкву Святой Тройцы, вернутую католікам у 1923г.  

1816 год азнаменаваны адкрыццём у Століне першай на Беларусі школы ўзаемнага навучання, дзе выкладаліся асновы агранаміі.

На працягу 5 смутных для гісторыі горада гадоў (1917-1921) улада ў Століне неаднаразова 
мянялася. Паводле Рыжскай мірнай дамовы ад 18 сакавіка 1921 г. Столін увайшоў у склад 
Польшчы, а з 6 снежня 1922 г. стаў павятовым (павятовым) цэнтрам Палескага ваяводства. 
Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР з 15 студзеня 1940 г. Столін - раённы цэнтр 
Пінскай вобласці.

У гады Вялікай Айчыннай вайны з 6 ліпеня 1941 г. па 7 ліпеня 1944 г. горад быў акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Яны стварылі ў цэнтральнай частцы Століна яўрэйскае гета, вязні якога былі знішчаны ў верасні 1942 года ва ўрочышчы Стасіна, за 4 км ад Століна. Па розных ацэнках тут знаходзіцца прах ад 8 да 12 500 чалавек.

У канцы 19-га стагоддзя Столін ўяўляў сабою невялікае мястэчка ў 250 двароў з колькасцю жыхароў у 3,3 тысячы чалавек. Тут размяшчаліся царква, сінагога, паштовая станцыя, народнае вучылішча, вінакурня, шынок і сетка дробных магазінаў. Рэгулярна наладжваліся гандлёвыя кірмашы – звычайна на цэнтральнай плошчы, якую мо таму і назвалі Базарнай ці Рыначнай. Традыцыі кірмашоў знайшлі свой працяг і ў сучасным Століне.

Мы, столінцы, ганарымся тым, што менавіта нашу зямлю абралі месцам правядзення адроджанага на традыцыйнай народнай аснове свята “Беларускі кірмаш” (11 кастрычніка 1981 г.), а далей, восенню 1996 г., – і Першага рэспубліканскага фестываля-кірмашу працаўнікоў вёскі.

На сённяшні час Столін з’яўляецца цэнтрам самага вялікага па займаемай плошчы раёна ў нашай Беларусі. Колькасць насельніцтва горада па дадзеных на 1 студзеня 2021 г. складае 13 038 чалавек. Горад няўхільна расце, пашырае  свае межы, упарадкоўваецца. З’яўляюцца новыя вуліцы, жылыя кварталы. Разам з тым Столін здолеў захаваць свае колішнія, патрыярхальна-местачковыя рысы. Яны ўгадваюцца ў архітэктурным абліччы асобных будынкаў былой рыначнай плошчы, кампаноўцы яе гандлёвых радоў.

Галоўнай славутасцю Століна і яго прыроднай аздобай з’яўляецца старадаўні княжацкі парк “Манькавічы”, закладзены ў 1885 годзе княгіняй Марыяй Радзівіл з роду Кашталянаў. Парк цікавы сваім маляўнічым месцазнаходжаннем – на высокай тэрасе левага берага ракі Гарынь, – а таксама дэндралагічным складам. Апрача мясцовых парод, тут растуць звыш 35 відаў рэдкіх для нашых геаграфічных умоў дрэў і кустоў – такіх, напрыклад, як піхта белая, сасна веймутава і крымская, елка Энгельмана і канадская і інш. Парк уваходзіў у склад палацава-паркавага ансамбля мясцовай галіны слыннага магнацкага роду Радзівілаў. У 1903 г. у парку быў пабудаваны палац у неараманскім стылі, які, на жаль, да нашых дзён не захаваўся.

Столин 7.PNG

Галоўным жа скарбам нашага горада былі, ёсць і застануцца людзі, якія твораць яго гісторыю, чыёй працай ён прыгажэе, становіцца больш утульным і прывабным. Праслаўляюць наш Столін вядомыя мастакі Юрый Сергіенка і Сяргей Місюн, вучоныя  Міхаіл і Іосіф Кулакі, Аляксандр Адамчук, Сяргей Мышапуд, паэтэса Ларыса Вырко, вядомы ў рэспубліцы тэлерадыёжурналіст Уладзімір Субат, музыкант Пятро Астапчук, спартсмен Генадзь Лісейчыкаў і многія іншыя.

Поделиться в социальных сетях:
Этот сайт использует файлы cookies для более комфортной работы пользователя. Продолжая использовать сайт и нажимая на кнопку «ОК», пользователь подтверждает, что ознакомился с условиями Политики обработки персональных данных, соглашается с использованием файлов cookies