Прававы Экспрэс сустракалі з Хлебам і Соллю на Берасцейшчыне
А пачалося ўсё трыццатай чэрвеньскай ранiццай. Само наваколле нібы чакала: цёплае надвор'е, яркае сонейка, найблакітнейшыя нябёсы, духмянасць шпал, прадчуванне сустрэчы і доўгі багаты на цікавыя падзеі дзень наперадзе…
Усе моцна ўзрадаваліся, калі ўбачылi лакаматыў ўздоўж пуцей. Цягнік яшчэ ўчора віталі ў Гродна, а заўтра яму казаць добрай ранiцы будзе Мiнск.
Брэсту выпаў вялікі гонар сустракаць Прававы Экспрэс у такі знакавы дзень, калі па ўсёй краіне праходзяць акцыі, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Брэсцкая зямля ведае каштоўнасць гэтай Незалежнасці, мужна трымаўшы абарону ў часы вайны, каб сёння над намі было мірнае неба.
Удзельнікаў унікальнага праекту віталі з далёкай дарогі Брэсцкiя калегі па старажытным славянскім звычаі – з Хлебам і Соллю, у знак добрых адносін жыхароў Берасцейшчыны.
Гаспадары падрыхтавалі для гасцей пазнавальныя экскурсіі, наведванне музеяў Брэсцкай крэпасці і прагулкі па святочным горадзе. А ў перадзе афіцыйная частка мерапрыемства - Акцыя па бясплатным кансультаванні грамадзян на Брэсцкім чыгуначным вакзале.