Единая информационная линия

Рэспубліканская дыктоўка на беларускай мове

23 февраля 2026
Брестская область
Рэспубліканская дыктоўка на беларускай мове

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы — свята, якое падкрэслівае важнасць захавання і развіцця моўнага багацця свету. У гэты дзень асаблівая ўвага надаецца беларускай мове, яе гісторыі і культурным традыцыям. Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, сумесна з радыё «Культура» і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я. Коласа, арганізаваў акцыю «Рэспубліканская дыктоўка на беларускай мове». Мэта гэтай ініцыятывы — заахвоціць людзей да вывучэння і ўжытку беларускай мовы, а таксама падкрэслiць яе каштоўнасць ў сучасным жыцці.

У акцыі прыняў удзел калектыў натарыяльнай канторы Пінскага раёна. Супрацоўнікі канторы з задавальненнем прынялі ўдзел у дыктоўцы, што дало ім магчымасць праверыць свае веды.

Дзякуючы такім ініцыятывам, як «Рэспубліканская дыктоўка», мы можам узмацніць цікавасць да беларускай мовы і культуры сярод шырокай аўдыторыі. Удзел у такіх мерапрыемствах — гэта выдатная магчымасць для кожнага з нас адчуць сябе часткай вялікай супольнасці, якая шануе і паважае сваю мову.

Сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, предоставления персонализированных рекомендаций. Подробнее