У падтрымку праекта "Кожная пятніца — роднае, сваё"

У падтрымку праекта "Кожная пятніца — роднае, сваё" кансультанты натарыяльнай канторы Пружанскага раёна наведалі пастаноўку «Хто рохкае апошнiм» народнага драматычнага калектыву «Сейбіты» Пружанскага гарадскога Палаца культуры.
Спектакль быў адзначаны як "тэатральная камедыйная зацірка з перчыкам", і пацешыў усіх прысутных, даў магчымасць адпачыць ад будняў i пасмяяцца над легкiмi жыццёвымi сюжэтамi, што касцяць кожнага з нас. Але ў той жа час, гэты спектакль меў глыбокі сэнс, які прымушаў задумацца: як заставацца чалавекам у любых абставінах, нават самых складаных.
