Единая информационная линия

Інтэлектуальная гульня "Мая Радзіма Беларусь" аб'яднала вучняў Гімназіі № 36 і натарыусаў

13 марта 2026
Гомельская область
Інтэлектуальная гульня "Мая Радзіма Беларусь" аб'яднала вучняў Гімназіі № 36 і натарыусаў
У Гімназіі № 36 г.Гомеля імя І.Мележа прайшла незвычайная інтэлектуальная сустрэча. Напярэдадні Дня Канстытуцыі вучні 8-х класаў прынялі ўдзел у адукацыйнай гульні «Мая Радзіма Беларусь», якую распрацавалі і правялі для іх супрацоўнікі натарыяльнай канторы № 2 Савецкага раёна горада Гомеля.
photo_2026-03-13_14-53-09.jpg

Ідэя мерапрыемства нарадзілася невыпадкова. Сёлета 15 сакавіка Беларусь адзначае трыццать другі Дзень Канстытуцыі, а галоўны Закон краіны непарыўна звязаны з паняццямі патрыятызму, гісторыі і дзяржаўнасці. Натарыусы вырашылі падысці да размовы з падлеткамі крэатыўна і замест традыцыйнай лекцыі прапанавалі васьмікласнікам паспрабаваць свае сілы ў пазнавальнай гульні.
Падзелёныя на каманды, школьнікі адпраўляліся ў віртуальнае падарожжа па роднай краіне. Пытанні гульні «Мая Радзіма Беларусь» ахоплівалі розныя сферы: гісторыю, геаграфію, культуру і дзяржаўны лад. Удзельнікам трэба было паказаць не толькі веды, атрыманыя на ўроках, але і кемлівасць, уменне працаваць у камандзе і хутка знаходзіць правільныя адказы.

Падчас гульні вучні змаглі даведацца малавядомыя факты пра знакамітыя мясціны Беларусі, абмеркаваць значэнне дзяржаўных сімвалаў і ўспомніць імёны славутых землякоў. Атмасфера спаборніцтва зрабіла мерапрыемства жывым і дынамічным, а прысутнасць запрошаных гасцей - супрацоўнікаў натарыяльнай канторы - надала сустрэчы асаблівую ўрачыстасць – улічваючы, што частка вучняў пад час мерапрыемства была прынята ў члены Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
photo_2026-03-13_14-53-10.jpg

«Вельмі важна, каб падлеткі не проста завучвалі даты і правілы, а адчувалі сябе часткай вялікай гісторыі сваёй краіны. Гульнявая форма дазваляе ім праявіць сябе і запомніць новае значна лепш, чым просты пераказ матэрыялу», - падзялілася ўражаннямі загадчык натарыяльнай канторы Лідзія Грэкава.

Па выніках інтэлектуальнага спаборніцтва пераможцы атрымалі дыпломы і падарункі, але галоўным вынікам сталі новыя веды і разуменне таго, што быць грамадзянінам Беларусі - гэта гонар і адказнасць. Сустрэча стала выдатным прыкладам супрацоўніцтва ўстановы адукацыі і натарыусаў у справе выхавання падрастаючага пакалення.
photo_2026-03-13_14-53-16.jpg

Сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, предоставления персонализированных рекомендаций. Подробнее