Міжнародны дзень роднай мовы

Да Міжнароднага дня роднай мовы, якi адзначаецца 21 лютага, у калектыве натарыяльнай канторы № 3 Чыгуначнага раёна горада Гомеля адбылося невялiкае мерапрыемства, прысвечанае гэтаму дню.
Загадчык натарыяльнай канторай М.П.Пераплаўчанка падрыхтавала для калег бяседу на тэму «10 цiкавых фактаў пра беларускую мову». Так, напрыклад, цiкава было даведацца аб тым, што толькі ў беларускай мове ёсць літара Ў. Гэта адметнасць беларускай мовы ўвасоблена ў помніку, які знаходзіцца ў Полацку, на помніку выбітыя радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет».
Акрамя таго, калегi размаўлялi на тэму вывучэння беларускай мовы дзеткамi у пачатковай школе, сярэднiх i выпускных классах, а таксама нагадалi и пра свае школьныя гады, прачыталi некалькi вершаў беларускiх паэтаў – Якуба Коласа, Кандрата Крапiвы i iнш.
Любоў да мовы для кожнага – нешта асаблівае. Хтосьці да яе звяртаецца ў сталым узросце, хтосьці – з маленства.
Вывучаць i ведаць родную мову – гэта значыць захоуваць скарб продкаў, мець магчымасць размаўляць и спяваць на мілагучнай і самабытнай беларускай мове!