«Натарыяльныя ВЕДЫ»
Натарыусы прынялі запрашэнне Белтэлерадыёкампаніі праверыць свае веды ў роднай мове, культуры і гісторыі.
Пазнанне беларускай мовы ў тэлевіктарыне «ВЕДЫ» ад Гомельскай натарыяльнай акругі прадэманстравалі: Ларыса Мішчанка, Аксана Калеснёва, Марына Жогаль, Аляксандра Сувалава і Ганна Макарава.
Вядучая праекта Алена Трацэнка прапанавала ўдзельнікам гульні удасканаліць свае веды роднай мовы літаратуры, этнаграфіі і мастацтва. У адказ натарыусы праявілі не толькі свае веды, але і вытрымку, хуткую рэакцыю і рашучасць.
Вядучая праекта Алена Трацэнка пры дапамозе медыйнага абсталявання прапаноўвала ўдзельнікам як простыя на першы погляд пытанні, так і «з зорачкай», якія патрабуюць ад удзельнікаў кемлівасці, эрудыцыі і хуткай рэакцыі - напрыклад, патлумачыць сэнс «хітрых» беларускіх слоў, назваць аўтара вядомага літаратурнага твора і г. д.
Натарыусы чарговы раз пацвердзілі сваю шчырую любоў да беларускай мовы, нацыянальнай культуры і роднай гісторыі.
З нецярпеннем чакаем трансляцыю аўтарскай праграмы «ВЕДЫ» з удзелам нашых калег на тэлеканале «Беларусь 3», якая адбудзецца, як мяркуецца, 26 сакавіка.