Единая информационная линия

Традыцыі з маміных рук: сапраўдная сямейная бабка ад Ніны Аляксееўны

23 октября 2026
Гомельская область
Традыцыі з маміных рук: сапраўдная сямейная бабка ад Ніны Аляксееўны

У межах акцыі «Кожная пятніца - роднае, сваё!» наша рубрыка «Кулінарная пятніца» працягвае знаёміць вас з найлепшымі стравамі беларускай кухні.

Ёсць дакументы, якія засведчваюць права ўласнасці, і ёсць рэцэпты, якія засведчваюць любоў.

Здавалася б, чым яшчэ можна здзівіць у рэцэпце класічнай картафлянай бабкі? Але па нашым меркаванні: аднолькавых бабак не існуе! Бабка — гэта не проста цертая бульба з салам, гэта працяг сямейных традыцый, хатняя ўтульнасць і асаблівая маміна любоў.

У Дзень маці натарыус Таццяна Смірнова завітала ў госці да сваёй матулі Ніны Аляксееўны. А якое ж свята ў мамы без духмяных частаванняў? Галоўным пачастункам сустрэчы стала сапраўдная хатняя бабка, запечаная ў гліняных гаршчэчках.

Бабка атрымалася такой апетытнай і духмянай, што Таццяна Аляксандраўна проста мусіла пачаставаць ёй калег! У натарыяльнай канторы № 3 Чыгуначнага раёна Гомеля бабку сустрэлі з захапленнем: гаршчочкі апусцелі літаральна за хвіліны. Пра смак стравы калегі кажуць аднадушна, і лепшага пацвярджэння, чым пустыя гаршчочкі, не патрэбна.

З дазволу Ніны Аляксееўны з задавальненнем дзелімся яе правераным сямейным рэцэптам.Сакрэт духмянай бабкі ад матулі

0-02-05-240ac3a3333620666d1cec952a4b2e023595f328b9b47841be0881f6e0f623a5_16a745181bb0f61f.jpg

Інгрэдыенты:

Бульба — 1,5–2 кг (крыху больш, чым на два гаршчэчкі);

 Цыбуля — 4–5 сярэдніх штукі;

Сала — 200 гр.;

Мука — 2 ст. лыжкі;

Смятана — 2 ст. лыжкі (а таксама для падачы);

Раслінны алей або вяршковае масла (каб памасціць гаршчэчкі)

На вока і на густ: соль, чорны перац. 

Кулінарныя крокі:

1.     Падрыхтоўка асновы: Ачысціць бульбу і нацерці яе на дробную тарку (або скарыстацца кухонным камбайнам).

2.     Зажарка: Дробна нарэзаць цыбулю і сала. Абсмажыць на патэльні да залацістага колеру цыбулі.

3.     Злучэнне інгрыдыэнтаў: Даць засмажцы крыху астыць, потым змяшаць яе з нацёртай бульбай. Дадаць солі, перцу, 2 сталовыя лыжкі мукі і 2 сталовыя лыжкі смятаны. Усё добра перамяшаць.

4.     Запяканне: Керамічныя гаршчочкі змазаць знутры алеем або вяршковым маслам. Атрыманую масу выкласці ў гаршчочкі, не напаўняючы іх да самага верху.

5.     У духоўцы: Паставіць гаршчочкі ў загадзя разагрэтую духоўку на гадзіну — гадзіну 15 хвілін (у залежнасці ад аб'ёму гаршчочкаў).

6.     Падача: Падаем гарачай са смятанай, салёнымі агуркамі і свежым духмяным хлебам! Смачна есці! Няхай у вашых хатах заўсёды пануе ўтульнасць, а сямейныя рэцэпты перадаюцца з пакалення ў пакаленне!
Сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, предоставления персонализированных рекомендаций. Подробнее