Единая информационная линия

Беражыце, людзi, мiр! Гэта – ваша самае галоýнае багацце

6 мая 2024
город Минск
Беражыце, людзi, мiр! Гэта – ваша самае галоýнае багацце

Эссе "Беражыце, людзi, мiр!" посвящено Софьи Ткач, свекрови нотариуса Ольги Берейшик, она написала его в соавторстве с Ириной Пупой, дочерью Софьи Даниловны. Стихи - Ирина Пупа.


Дзiця вайны, дзяцiнства тваё памяць

Навошта так старанна беражэ?

Яе жыццё шчаслiвае не вабiць,

А ýсё былое гора сцеражэ.

 

Той дзiкi страх, калi калона танкаý

Са свастыкай па вулiцы прайшла

I ý поцемках сядзелi ýсе да ранку –

У жыццё надоýга цемра ýвайшла.

 

Замест цукерак, пернiкаý у доме

Кавалак хлеба быý за райскi цуд.

У люты холад, седячы ý схроне,

На печ ляцелi думкi, у цёплы кут.

 

Вайна забрала родных, голас мацi,

Буквар i ляльку, i вясёлы смех.

Маленькi чалавек дзяцiнства страцiý

I гэта страшны чалавечы грэх.

 

У прыгожым куточку Беларусi на Валожыншчыне жыве жанчына з нялёгкiм жыццёвым шляхам, але багатым унутранным светам, былая настаýнiца з 32-гадовым стажам Ткач Соф'я Данiлаýна. Прыехаýшы працаваць разам з мужам, Побалем Канстанцiнам Давыдавiчам, у 1971 годзе ý Навасёлкаýскую васьмiгадовую школу, яна засталася тут на ýсё жыццё. Выгадавалi сына, пабудавалi дом у вёсцы Вiшнева, куды пераехалi пасля закрыцця школы ý Навасёлках. Усё сваё працоýнае жыццё Соф'я Данiлаýна вучыла дзяцей дабру. Людзi Зямлi павiнны жыць у згодзе i мiры, бо самае страшнае на свеце – вайна.

Вайна прыйшла ý яе жыццё ý чэрвенi 1941 года i разламала яго на дзве палавiны. Перажыýшы страшныя гады лiхалецця, Соф'я Данiлаýна стала другiм чалавекам: маленькая дзяýчынка з дарослым позiркам. Дзiця вайны …

Ткач Соф'я Данiлаýна нарадзiлася ý 1932 годзе ý вёсцы Коласава (раней вёска Сучкi) Слонiмскага раёна. Сямˊя была шматдзетная: тры дзяýчынкi: Еýдакiя, Яýгенiя i Софiя i два хлопчыкi: Уладзiмiр i Васiль. Сястрычка Дуня памерла ý малалетнiм узросце, а брацiк Валодзя трагiчна загiнуý у 1937 годзе. Свае першыя школьныя гады маленькая Соня правяла не за партай, а ý сховах. На Слонемшчыне вайна пакiнула жудасны крававы след: 70 загубленых жыццяý на кожны квадратны кiламетр. На вачах дзяцей карнiкi расстрэльвалi мiрных жыхароý, палiлi хаты. У майскiя днi, калi святкуецца Дзень Перамогi, Соф'я Данiлаýна ýспамiнае тыя цяжкiя гады. Ёй ýжо 91 год, але жудасныя карцiны яе ваеннага дзяцiнства не цьмянеюць ад часу.

На тэрыторыi Слонiмскага раёна знаходзiлася партызанская зона, што вызывала асобую агрэсiю фашыстаý у адносiнах да мiрных жахароý: расстрэлы, падпалы дамоý, iншыя здзекi. Вяскоýцы будавалi сабе схроны. У сямˊi Аýсейчыкаý было тры схроны: пад градой з фасоллю, у свiрне i ý лесе. Бацька Соф' i Данiлаýны – Аýсейчык Данiiл Рыгоравiч быý майстар на ýсё рукi, ён так адмыслова ýсе зрабiý, што немцы нi аб чым не здагадвалiся. Яны хадзiлi паверсе схованак, аднойчы нават селi пакурыць каля той, што была ý лесе. Соф'я Данiлаýна пямятае, як жыхароý Сучкоý выводзiлi на расстрэлы (тройчы прыйшлося людзям перажыць гэты жах), палiлi хаты тых, хто быý у партызанах або меý зносiны з iмi. Аднойчы яны не паспелi ýцячы ý лес i схавалiся з сястрой на гарышчы хлява. Звалi з сабой i суседскую дзяýчынку, але тая пабегла да мацi. Усю сямˊю гэтых суседзяý у той дзень расстралялi. А маленькага трохгадовага хлопчыка фашыст закалоý штыком.

Другiм разам карнiкi наляцелi на трэцi дзень Вялiкадня, сагналi ýсiх людзей. Яе мацi, Аýсейчык Праскоýi Васiльеýне, удалося забегчы ý крайнюю хату вёскi i схаваць свайго сына на печы, а зверху закiдала анучамi. Маленькi хлопчык цiхенька ляжаý, не падаючы голасу, калi фашысты ýварвалiся ý хату i шукалi людзей. Так дзiцяцi ýдалося выратавацца. Сярод людзей, якiх гналi да лесу, былi i дзецi. Сямiгадовая дзяýчынка Рыло Надзя несла ý кошыку пафарбаваныя яйкi i прасiла немца: «Вазьмi яйкi. Не расстрэльвай мяне. У цябе ж таксама ёсць дзецi. Яны хочуць жыць, як i мы». I калi людзей ужо пастроiлi на пагорку, падˊехаý немец на матацыкле, прывёз новы загад, i бiзунамi пачалi ýсiх разганяць.

Цяжкi лёс напаткаý i суседнюю вёску Анунiнава, у якой жыло шмат раднi Аýсейчыкаý. Але толькi два чалавекi засталiся з пяцi вялiкiх сямей. Гэта–   пляменнiк Пракоп, якi ý той дзень павёз немцам у Слонiм збожжа, а яго жонку i дзяцей расстралялi. Ды пляменнiца Зiна, якой удалося ýцячы. Яна спачатку жыла ý сямˊi Аýсейчыкаý, а затым пайшла ý партызаны. З болем успамiнаецца той дзень. Страшная навiна аб расстрэле, якi ýчынiлi карнiкi ý Акунiнаве, разнеслася па вёсцы. Маленькая дзяýчынка Соня разам з бабуляй пайшлi ý бок Акунiнава. Жудасная карцiна паýстала перад iх вачыма: у бярозавым гаi ляжалi маладыя дзяýчаты. Бабуля   падыходзiла да кожнай, углядалася ý твар. Каля адной дзяýчыны яна моцна загаласiла. Гэта была яе пляменнiца Шурачка. Назаýжды ýрэзаýся ý памяць маленькай Сонi твар забiтай маладой дзяýчыны.

Вось што давялося перажыць Ткач Соф'i Данiлаýне ý дзяцiнстве. Гэтыя споведы болем аддаюцца i ý нашых сэрцах. Вечная памяць мiрным людзям, загiнуйшым у час лiхалецця.

Дарога памяцi вядзе

Да гэтай жудаснай мясцiны.

I вiр далёкай той часiны

Перад вачыма паўстае.

 

Навiну вецер удзень прынёс:

«Бяда да вас у вёску едзе,

Фашысты гоняцца па следзе –

Хто ж партызанам хлеб адвёз?»

 

А лес людзей не ўратаваў,

У жытнiм полi смерць дагнала,

Фашысцкай куляй расстраляла –

Паветра жах i стон скаваў.

 

Стаяў пагодны летнi дзень,

Касцоў i жней палi чакалi,

Магiлай жа для люду сталi –

Пайшоў жыцця ў вечнасць цень.

 

Цяжкiм было жыццё ý пасляваенныя гады. Закiнуýшы за плечы кайстру з боханам хлеба ды паклаýшы ý клунак масла, сала, малако або яйкi, адпраýлялiся Соня з сяброýкамi пешшу за 20 км у Слонiм на базар. Такiя паходы былi прывычнай справай. Хацелася вучыцца, а на гэта патрэбны былi грошы. За парту Соф'я зноў села ў 1944 годзе. У пачатковай школе вычылася ý роднай вёсцы, сямiгодку закончыла з добрымi адзнакамi ý суседняй вёсцы Акунiнава, а за атэстатам аб сярэдняй адукацыi адправiлася за 20 км ад дома ў вёску Мiжэвiчы, дзе знаходзiлася блiжэйшая сярэдняя школа. Жыла там на кватэры. Калi адвозiý бацька, а па добрай дарозе дабiралася да месца вучобы на ровары. Дзяýчынка iмкнулася вучыцца далей. Бацькi таксама хацелi, каб дзецi сталi адукаванымi людзьмi, атрымалi добрыя прафесii. Пасля заканчэння Мiжэвiцкай сярэдняй школы вучылася Софiя з 1953 па 1958 г. у Гродзенскiм педагагiчным iнстытуце i атрымала дыплом настаўнiка беларускай мовы i лiтаратуры, гiсторыi. Маладая настаýнiца была накiравана на працу ў Iўеўскi раён, дзе працавала спачатку ў Навасёлкаўскай ВШ настаўнiцай гiсторыi i нямецкай мовы, а затым выкладала беларускую мову i лiтаратуру, нямецкую мову ў Князiкоўскай ВШ, а ў 1971 г. пераехала з сям'ёй у Валожынскi раён. 1971-1978гг. – гады працы ў Навасёлкаўскай ВШ у якасцi настаўнiцы беларускай мовы i лiтаратуры, а таксама нямецкай мовы. Пасля закрыцця школы Соф'я Данiлаўна працягвала працу ў Вiшнеўскай СШ да выхаду на пенсiю ý 1988 годзе, але яшчэ працавала па 1990 год у Запур`еўскай ВШ настаўнiцай нямецкай мовы.

Соф'я Данiлаўна са школы была актывiсткай. З`яўлялася сакратаром камсамольскай арганiзацыi школы, наведвала харавы i тэатральны кружок, сябравала са спортам. Працуючы настаўнiцай, iнiцыявала цiкавыя мерапрыемствы: конкурсы, спаборнiцтвы, вечары i выпуск сценгазеты на нямецкай мове i iнш. Такой жа iнiцыятыўнай яна засталася па сённяшнi дзень. Соф'я Данiлаўна – чалавек з актыўнай жыццёвай пазiцыяй. Не гледзячы на свой узрост, яна прымае ўдзел у грамадскiм жыццi вёскi Вiшнева: з`яўлялася назiральнiкам на выбарах ад пенсiянераў, дапамагае рашаць пытаннi па добраўпарадкаванню роднай мясцовасцi.

         Май iдзе па планеце i ýпрагожвае нашу зямлю квеценню садоý i спевамi птушак, як бы кажучы: «Беражыце, людзi, мiр! Гэта – ваша самае галоýнае багацце».

 

Перамога – заветнае слова,

Разбудзiла гаротны мой край.

Горда, мужна гучыць, адмыслова –

Падарунак прынёс мiрны май.

 

Гэты май незабыўны, далёкi,

Напамiн чалавецтву нясе:

Небы марыць пра сонца, аблокi,

А не дрон, якi смерць прывязе.

 

У гэты дзень дань табе, Перамога

Аддаюць мiлiёны людзей.

Хай жыцця, станаўлення дарога

Будзе мiрнай для нашых дзяцей!


Сям´я Аўсейчык, прыкладна 1948 г.

Злева направа: Софiя, мацi Праскоўя Васiльеўна, брат Васiль, бацька Данiiл Рыгоравiч, сястря Яўгенiя


Ткач Соф´я Данiлаўна, 1977 год


Поделиться в социальных сетях:
Этот сайт использует файлы cookies для более комфортной работы пользователя. Продолжая использовать сайт и нажимая на кнопку «ОК», пользователь подтверждает, что ознакомился с условиями Политики обработки персональных данных, соглашается с использованием файлов cookies