“Чорная панна Нясвіжа”

У гісторыі нашай краіны існуе шмат розных паданняў і легенд. Адныя распавядаюць пра ўтварэнні назваў гарадоў ды геаграфічных аб’ектаў, другія – пра нашых знакамітых продкаў і іх незвычайныя здольнасці, але асаблівае месца займаюць легенды, якія тычацца пачуццяў і лёсу чалавека.
Ужо напрацягу чатырох стагоддзяў у Нясвіжскім замку з’яўляецца прывід маладой жанчыны. Паводле легенды, гэта блукае пакутная душа недарэчна загубленай каханай караля Жыгімонта: Барбары Радзівіл.
Прадстаўнікі натарыяльнай канторы № 2 Савецкага раёна г. Мінску калектывам наведалі Купалаўскі тэатр, каб дакрануцца да адной з самых знакамітых таямніц беларускай гісторыі “Чорнай панны Нясвіжа”.
Відовішчны і пачуццёвы спектакль адлюстроўвае не толькі гістарычныя падзеі даўніх часоў, але і сцвярджае, што галоўнае ў жыцці – захаваць здольнасць да вялікіх пачуццяў і вялікіх учынкаў.