Інтэллектуальны квіз ў Міжнародны дзень роднай мовы

20 лютага натарыусы Мінскай гарадской натарыяльная акругі і кансультанты Мінскай гарадской натарыяльнай палаты паўдзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні да Міжнароднага дня роднай мовы, якую арганізавала Рада маладых натарыусаў Мінскай вобласці. Між сабой спаборнічалі 7 каманд ад натарыльнай супольнасці і 1 каманда адвакатаў. За гульнёй назіралі намеснік старшыні Беларуйскай натарыльнай палаты Таццяна Лісок і намеснік старшыні Мінскай абласной натарыяльнай палаты Радміла Шчырая. У якасьці экспертаў паўдзельнічалі супрацоўнікі інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Гульня атрымалася эмацыйнай і захапляльнай праз цікавыя і нестандартныя пытанні. Перамогу атрымала каманда маладых адвакатаў, на 2 месца трапіла Брэская натарыяльная акруга, Гродзенская натарыяльная акруга заняла 3 месца. Мінскай натарыяльнай акрузе не хапіла бала, каб паспаборнічаць з Гродзенскай камандай.
Усім удзельнікам гульня прыйшлася да спадобы, таму з падзякай да Мінскай вобласці чакаем не менш захапляльнага свята ў будучыні. Сталіцу ў гэтым годзе прадстаўлялі натарыусы Іна Маразенка, Святлана Джэгутанава, Сафія Снапок і кансультанты Мірон Вярэнчыкаў і Мікіта Сянько.