Краіна прыгожых людзей!

Натарыусы Мінскай гарадской натарыяльнай акругі Наталля Друсь, Таццяна Новік і Святлана Шындар адлучыўшыся ад штодзеннай працы i знайшлі час, каб наведаць беларускі дзяржаўный музей народнай архітэктуры і побыту.
Апрануўшыся ў нацыянальныя ўборы, дзяўчаты правялі час у выдатнай кампаніі ў адзіным у Беларусі музеі-скансенаме - музеі пад адкрытым небам, створаным для захавання і дэманстрацыі традыцыйнага драўлянага будаўніцтва, прадметаў побыту, папулярызацыі народнай культуры і традыцый.
Экспазіцыя музея ўключае тры сектары агульнай тэрыторыяй больш за 150 гектараў зямлі, якія паказваюць тыпавыя характарыстыкі гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў краіны: Цэнтральная Беларусь, Падняпроўе, Паазер'е, якія аднаўляюць традыцыйны побыт сялян канца 19 – пачатку 20 ст. Тут прадстаўлены жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы (гумны, свірны, млыны), культавыя збудаванні (царквы і капліца), грамадскія пабудовы.
Прыгожыя сукенкі, вяночкі ды нашы натарыусы дадалі яшчэ больш антуражу месцу і без таго прысіленаму духам роднай беларускай зямлі.