Знакамітая пятніца натарыусаў: Чорны замак Альшанскі

У рамках рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё» прадстаўнікі Мінскага гарадскога натарыяльнай акругі правялі па-сапраўднаму знакамітую пятніцу. Яны наведалі тэатральную пастаноўку «Чорны замак Альшанскі» паводле рамана Уладзіміра Караткевіча на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Мерапрыемства прайшло ў цёплай, натхняльнай атмасферы і стала прыкметнай падзеяй у шэрагу культурных ініцыятыў калектыву.
Хто ж галоўны «знакаміты земляк» у гэтай гісторыі? Бясспрэчна, Уладзімір Караткевіч – класік беларускай літаратуры, пісьменнік сусветнага маштабу, чыё імя ўпісана ў залаты фонд айчыннай культуры. Яго творы – гэта не проста кнігі, а сапраўдны пласт нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Раман «Чорны замак Альшанскі», упершыню выдадзены ў 1978 годзе, захапляе містыкай, гістарычнымі загадкамі і любоўю да Беларусі.
Сюжэт пра пошукі скарбаў князёў Альшанскіх, схаваных у замкавых падзямеллях, трымае ў напружанні не адно пакаленне чытачоў і гледачоў.
Знакамітая пятніца ўдалася: калектыў не толькі далучыўся да тэатральнага мастацтва, але і ўспомніў свайго выдатнага зямляка. Падобныя мерапрыемствы – лепшы спосаб паказаць, што беларуская культура жывая, цікавая і па-сапраўднаму родная.