Сімвал права, памяці і пераемнасці

У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае сваё» калектыў натарыяльнай канторы Стаўбцоўскага раёна далучыўся да акцыі «Прыгожая пятнiца» і падзяліўся часцінкай нацыянальнай культуры, якая знайшла сваё адлюстраванне ў інтэр'еры памяшкання.
У холе канторы на сцяне намалявана сімвалічная кампазіцыя: магутны дуб з залацістымі жалудамі, апраўлены беларускім арнаментам.
Кожная выява тут напоўнены глыбокім сэнсам, а выбар знакаў, як тлумачаць самі супрацоўнікі натарыяльнай канторы, далёка не выпадковы.
Дуб спрадвеку ўвасабляе цвёрдасць, непарушнасць і даўгавечнасць. Гэтыя якасці напрамую пераклікаюцца з фундаментальнымі асновамі права - надзейнасцю юрыдычных гарантый і непарушнасцю закона.
Жалуды, плады магутнага дрэва, сімвалізуюць урадлівасць, росквіт і духоўную энергію, з'яўляючыся эмблемай сталасці і паўнаты сілы. Разам яны падкрэсліваюць непарыўную сувязь з культурнай спадчынай продкаў.
А нацыянальны арнамент, які атачае кампазіцыю, служыць бачным напамінкам аб пераемнасці пакаленняў і глыбокай прыхільнасці беларускім караням.
Асаблівую глыбіню экспазіцыі надаюць радкі класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа з верша «Дуб». Напамінаючы аб тым, што дуб - жывы сведка гісторыі, які чэрпаў сілы стагоддзямі і непадуладны бурам. Гэтыя радкі – не проста паэтычная цытата, яны заклікаюць нас памятаць пра важнасць гістарычнай памяці і тую непарушную апору, якую дае нам мінулае.
«Наша экспазіцыя - гэта не проста элемент дэкору, - адзначаюць у калектыве натарыяльнай канторы. – Гэта напамін кожнаму, хто пераступае парог натарыяльнай канторы, што права трымаецца на трывалых каранях, а дзейнасць натарыуса патрабуе адказнасці і павагі да кожнага лёсу».