Единая информационная линия

Знакамiтая пятнiца: памяць пра выдатных жанчын роднага краю

10 апреля 2026
Минская область
Знакамiтая пятнiца: памяць пра выдатных жанчын роднага краю

У рамках Года беларускай жанчыны, а таксама у рамках праекта “Кожная пятнiца – роднае, сваё” натарыус Мінскай абласной натарыяльнай акругі Аляксандра Осiпава наведала тэматычную выставу “Яркія жанчыны – яркія лёсы”, якая праходзiла ва Уздзенскай раённай бібліятэцы.

Мерапрыемства стала данiнай глыбокай пашаны жанчынам, якія пакінулі значны след у гісторыі і культуры Беларусі.

Падчас візіту натарыус азнаёмілася з жыццёвым і творчым шляхам легендарнай дзяячкі беларускага культурнага руху, мецэнаткі Марыі Магдалены Радзівіл; удастоіла памяці жанчыны-маці з Жодзіна Настассі Фамінічны Купрыянавай; аддала даніну павагі мужнай падпольшчыцы з Сямёнавічаў Вере Міснік. Асобная ўвага была нададзена сучасніцам — пісьменніцам Галіне Нічыпаровіч з Магільна і Ганне Чыж-Літаш з Мінска, чые лёсы з'яўляюцца прыкладам актыўнай грамадзянскай пазіцыі і творчай самааддачы.

Аляксандра Мiкалаеўна адзначыла, што мерапрыемства атрымалася цікавым і змястоўным, пакінуўшы глыбокі эмацыянальны водгук.

Сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, предоставления персонализированных рекомендаций. Подробнее