«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…»
Прадстаўнiкi Магілёўскай абласной натарыяльнай акругі далучыліся да акцыі «Рэспубліканская дыктоўка на беларуской мове», прымеркаванай да Мiжнароднага дня роднай мовы.
Акцыя была арганiзавана Інстытутам мовазнаўства імя Я.Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі сумесна са спецыялізаваным каналам Беларускага радыё і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я.Коласа. Прамая трансляцыя дыктоўкі адбылася таксама на канале «Культура».
Падчас дыктоўкi кожны ўдзельнік мог праверыць свой узровень валодання роднай мовай, i атрымаць асалоду ад яе мілагучнасці.