Единая информационная линия

Прыняты ўдзел у марафоне да Міжнароднага дня роднай мовы

22 февраля 2023
Могилевская область

Натарыусы, прадстаўнікі натарыяльнай супольнасці Магілёўскай натарыяльнай акругі прынялі ўдзел у марафоне «Магутнае слова, ты – роднае слова» прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы.

DSC_0869.JPG

Падчас праведзенай сустрэчы з літаратарамі Магілёўшчыны прысутныя пагутарылі са старшынёй Магілёўскага абласнога аб'яднання Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандрам Казекам, членамі Саюза пісьменнікаў Віктарам Кунцэвічам, Вольгай Бяловай, Жаннай Усцінавай аб месцы і ролі роднай мовы ў сучасным грамадстве і жыцці кожнага з грамадзян краіны, а таксама задалі гасцям хвалюючыя іх пытанні.

DSC_0883.JPG

Завяршылася сустрэча праграмай, падрыхтаванай чытачамi бібліятэкі, падчас якой са сцэны прагучалі вершы беларускіх пісьменнікаў.

8.JPG

Сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, предоставления персонализированных рекомендаций. Подробнее