Единая информационная линия

«Размаўляй са мной па-беларуску»

21 февраля 2025
Могилевская область
IMG_8182.jpg  

21 лютага ва ўсім свеце святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы. Напярэдадні гэтага свята ў Магілеўскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна 20 лютага 2025 года прайшло знакавае мерапрыемства «Размаўляй са мной па-беларуску», арганізатарам якога выступілі Магілёўская абласная натарыяльная палата, члены Савета маладых натарыусаў Магілёўскай натарыяльнай акругі і бібліятэка. У мерапрыемстве прынялі ўдзел выкладчык кафедры славянскай філалогіі МДУ iм. А.Куляшова Самсонава Маргарыта Аляксандраўна і студэнты 4 і 1 курсаў гісторыка-філалагічнага факультэта Садоўская Маргарыта, Кармызава Ганна і Казлова Марыя.

IMG_8199.jpg

IMG_8190.jpg

Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі натарыусы Магілёўскай натарыяльнай акругі, члены Савета маладых натарыусаў Беларускай натарыяльнай палаты, работнікі натарыяльных кантор акругі і Магілёўскай абласной натарыяльнай палаты.

IMG_8147.jpg

IMG_8039.jpg

Адкрыла мерапрыемства М.А. Самсонава, якая ва ўступным слове павiншавала ўсiх са святам роднай мовы, адзначыла, што для кожнага з нас гэты дзень вельмi важны i асаблiвы, што мы павiнны шанаваць i любiць сваю родную мову, што сапраўдная любоў да сваёй краіны не можа iснаваць без любові да сваёй мовы, таму што родная мова – гэта адначасова i культура, i спадчына народа.


 



Урачыстае прадстаўленне прэзентацый і эсэ, чытанне вершаў вядомых беларускіх паэтаў і вершаў уласнага сачынення нікога не пакінулі абыякавымі.

IMG_8195.jpg

IMG_8192.jpg

З задавальненнем госці і ўдзельнікі мерапрыемства паглядзелі прэзентацыю пра беларускую мову, адгадвалі загадкі і ахвотна адказвалі на пытанні вясёлай віктарыны, якія былі падрыхтаваны бібліятэкарамі. Дзякуючы ўтульнай і сяброўскай абстаноўцы, мерапрыемства прайшло вельмі цікава і весела.

IMG_8193.jpg

IMG_8138.jpg

Галоўнае, каб кожны з нас, беларусаў, усвядомiў, што мова – гэта сапраўды наша багацце!




«Размаўляй са мной па-беларуску»
«Размаўляй са мной па-беларуску»
«Размаўляй са мной па-беларуску»
«Размаўляй са мной па-беларуску»
«Размаўляй са мной па-беларуску»
«Размаўляй са мной па-беларуску»
Поделиться в социальных сетях:
Этот сайт использует файлы cookies для более комфортной работы пользователя. Продолжая использовать сайт и нажимая на кнопку «ОК», пользователь подтверждает, что ознакомился с условиями Политики обработки персональных данных, соглашается с использованием файлов cookies