Единая информационная линия

Энергія традыцый – спадчына грамадства!

23 февраля 2026
Витебская область
Энергія традыцый – спадчына грамадства!

У Міжнародны дзень роднай мовы Віцебск даў магчымасць кожнаму падзяліцца часцінкай сваёй спадчыны - пачуць і адчуць энергію традыцый праз музыку, танец, слова і рамяство. Свае дзверы для гасцей расчыніла канцэртная зала "Віцебск", дзе прайшло свята нацыянальнай творчасці "Э.Т.Н.О."энергія традыцый – спадчына грамадства!". У рамках мерапрыемства былі арганізаваны выставы, творчыя сустрэчы, майстар-класы і канцэртная праграма нацыянальнай творчасці. Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне атмасферы ўзаемнай павагі, талерантнасці і міжнароднай дружбы.

Творчую пляцоўку наведала кансультант натарыяльнай канторы Першамайскага раёна г. Віцебска №3 Святлана Гулідіна. Арганізатары свята яскрава паказалі багацце і ўнікальнасць родных моў і культур народаў, акунулі ў разнастайнасць культур і моў свету. На сцэне кружыліся танцоры ў нацыянальных строях, гучалі вершы і песні на родных мовах студэнтаў і гасцей горада. Асабліва цёпла сустракалі гледачы нумара на роднай беларускай мове.

Сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, предоставления персонализированных рекомендаций. Подробнее