Единая информационная линия

Гэта ўсе ТЭАТР!

26 июня 2026
Витебская область
Гэта ўсе ТЭАТР!

Родная мова, крыкі «брава», чырвоныя далоні – гэта ўсе ТЭАТР! Ў 2026 годзе «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа» у Віцебску адсвяткуе свой 100-гадовы юбілей. Коласаўскі тэатр ужо стагоддзе радуе гледача творамі тэатральнага майстэрства на роднай беларускай мове. У рэпертуары пастановы розных жанараў: ад іранічнай мілай драмы да сучаснай прытчы і трагігратэску. Тут ідуць спектаклі паводле п'ес беларускіх і замежных аўтараў, ставіцца як класічная, так і сучасная драматургія. Калектыў дае каля дваццаці пастановак за месяц. Амаль што праз дзень выходзяць на сцэну акцеры Коласаўскага тэатра і даруюць гледачам свае таленты, непаўторныя эмоцыі, смех ці слезы.

IMG_20260626_125245_726.jpgУ падтрымку акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё» кансультант натарыяльнай канторы Першамайскага раена г.Віцебска №3 Святлана Гулідзіна наведала тэатральную пастанову «Смешныя людзі». 

Акцыя прызвана аб'яднаць жыхароў краіны, падтрымаць айчынных вытворцаў, умацаваць нацыянальную ідэнтычнасць і спрыяць развіцюю беларускіх традыцый.

 

Сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, предоставления персонализированных рекомендаций. Подробнее