Единая информационная линия

Памяць,якую трэба захаваць

8 мая 2018
Витебская область
     У Дубровенскім раёне за час акупацыі з 17 ліпеня 1941 года па 26 чэрвеня 1944 года загінула 3470 мірных жыхароў, былі знішчаны амаль усе матэрыяльныя каштоўнасці. Да пачатку зімы 1943 года войскамі Чырвонай Арміі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх акупантаў адна трэць тэрыторыі Дубровеншчыны, якая ўвайшла да 26 чэрвеня 1944 года ў прыфрантавую паласу. За час восеньскіх баёў 1943 года на тэрыторыі Дубровенскага раёна нашы войскі страцілі забітымі, памерлымі ад ран і прапаўшымі без вестак больш за 26 тысяч воінаў. Напамінам аб тым часе, жорсткіх баях, аб людзях, якія самааддана змагаліся на гэтай зямлі да апошняй кроплі крыві, з'яўляюцца воінскія пахаванні. Усяго ў раёне іх 29. Адно з якіх – брацкая магіла ў вёсцы Хандогі Маласавінскага сельскага савету Дубровенскага раёна, у ёй пахавана 507 вайскоўцаў. Напярэдадні Дня Перамогі натарыус Віцебскай натарыяльнай акругі Ірына Праскурава правяла працу па прыбіранню тэрыторыі помніка.

Дубровно1.jpg   Дубровно.jpg
 
   «Сатыраў, Хашляеў, Церяціўкін...» чытаючы прозвішчы салдат услых, ты разумееш, што іх імёны назаўсёды застануцца ў гісторыі твайго краю, якую ты абавязаны захаваць.
Поделиться в социальных сетях:
Этот сайт использует файлы cookies для более комфортной работы пользователя. Продолжая использовать сайт и нажимая на кнопку «ОК», пользователь подтверждает, что ознакомился с условиями Политики обработки персональных данных, соглашается с использованием файлов cookies