"Прыгожая пятніца" ў Віцебскай натарыяльнай акрузе

У падтрымку праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" калектыў натарыяльнай канторы Кастрычніцкага раёна г. Віцебска № 1 на чале са старшынёй Віцебскай абласной натарыяльнай палаты Інэсай Гарнак наведаў выставу ў бібліятэцы імя У.І.Леніна, прысвечаную беларускай культуры. Мерапрыемства прайшло ў рамках акцыі "Прыгожая пятніца".
Самым яркім і душэўным момантам стала прымерка традыцыйных касцюмаў. Гэта было не проста перапрананне, а сапраўднае апусканне ў мінулае. «Калі я ўзяла ў рукі вышытую кашулю, уразілася тонкасці працы. Кожны шывок - гэта сімвал, абярэг, укладзены рукамі майстрыхі. Апрануўшы на сябе льняны ўбор, я адчула неверагодны гонар. Прымяраючы такі касцюм, ты нібы прымяраеш на сябе адказнасць за захаванне нашай агульнай спадчыны» - падзялілася кіраўнік.
Акцыя «Кожная пятніца - роднае сваё» - гэта не проста прыгожая назва. Гэта напамін. Напамін аб тым, што мы павінны ведаць свае карані, шанаваць традыцыі і не баяцца паказваць сваю ідэнтычнасць.

