Пятнічныя вандроўкі

У падтрымку рэспубліканскага праекта "Кожная пятніца-роднае, сваё" і напярэдадні святкавання Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа справавод натарыяльнай канторы Расонскага раёна Яўген Габернік наведаў мемарыяльны сквер пахавання салдат у г.п. Расоны Віцебскай вобласці. Ініцыятарам будаўніцтва гэтага "сквера памяці" выступіў Пётр Міронавіч Машэраў - выбітны дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Па адным са звестак, тут пахаваны 1285 салдат і партызан, а таксама 8 падпольшчыкаў. Аднак, на ўездзе ў пасёлак адзначана, што на тэрыторыі пахаваны 1790 вядомых і 3 невядомых салдат і партызан. Архітэктарамі знакамітай "расонскай славутасці" сталі Валянцін Занковіч і Леанід Левін. У скверы знаходзіцца асобны мемарыял у памяць 109 вёсак Расонскага раёна, спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны. У памяць аб ахвярах фашызму Яўгеніі Габернік ушанаваў загінуўшых хвілінай маўчання і ўсклаў кветкі.
Пятнічныя вандроўкі працягнулася ў дэндрапарку Расонскага лясгаса, у якім устаноўлены помнік членам Расонскай падпольнай арганізацыі, расстралянай 16 верасня 1942 г., у ліку якіх была маці Пятра Міронавіча Машэрава - Дар'я Пятроўна. Таксама наведана Алея славы ў гонар людзей, якія змагаліся і ўславілі Расоншчыну ў пасляваенныя гады. Сем гранітных пліт прысвечаны Героям Савецкага Саюза: Пятру Машэраву, партызанскаму разведчыку Уладзіміру Хамчаноўскаму, ваеннаму лётчыку Сцяпану Жукаву, артылерысту Аляксандру Шаляпене. А таксама поўнаму кавалеру ордэна Славы Паўлу Рубісу, героям сацыялістычнай працы - звеннявой калгаса "Расоны" Ганны Гарэцкай і свінаркі саўгаса "Расонскі" Таццяны Хмялковай.