Права на службу людзям
У Беларусі праходзіць акцыя “Права на службу людзям”. Яна накіравана на павышэнне прававой культуры насельніцтва і забеспячэнне даступнасці прававой інфармацыі. Спецыяльна да гэтага мерапрыемства выдаюцца брашуры па найбольш актуальных праблемах, якія хвалюць грамадзян і бізнэс супольнасць, пры гэтым тэмы не паўтараюцца. Сёлета па 18-ці актуальных прававых пытаннях выдадзена 72 тысячы буклетаў. Яны будуць распаўсюджвацца ў Мінску і рэгіёнах. Адзін з арганізатараў і актыўных удзельнікаў акцыі – Беларуская натарыяльная палата. Аб тым, як ажыццяўляецца інфармаванне насельніцтва ў рамках акцыі “Права на службу людзям”, якая наогул работа парводзіцца натарыятам па прававой адукацыі грамадзян пойдзе гаворка з госцем студыі радыё "Сталiца"– старшынёй Беларускай натарыяльнай палаты – Наталляй Барысенка.
Запiс эфiра праграммы "Сталiчны госць" ў найблiжэйшы час будзе размешчаны на сайце радыёстанцыi "Сталiца"