Единая информационная линия

У Мінску абмеркавалі работу базавай арганізацыі СНД у сферы натарыяту

28 ноября 2023
Белорусская нотариальная палата
У Мінску абмеркавалі работу базавай арганізацыі СНД у сферы натарыяту
Абмен вопытам, перадавымі навінкамі ў сферы натарыяльнай дзейнасці, павышэнне кваліфікацыі натарыўсаў. З гэтым мэтамі ў маі 2022 года была створана базавая арганізацыя дзяржаў-удзельніц СНД у сферы натарыяльнай дзейнасці, дзе кіруючым органам стала Беларуская натарыяльная палата (БНП). Днямі ў Мінску прайшло другое пасяджэнне арганізацыі, дзе падвялілі дасягнутыя за гэты час вынікі работы і запланавалі задачы на будучыню. Сярод іх стварэнне электроннага ўзаемадзеянне паміж натарыятамі, каб спрасіць дакументаабарот і больш аператыўна атрымліваць звесткі падчас аказання прававой дапамогі людзям. У натарыятах спадзяюцца, што гэта зможа адбыцца ўжо налета. На першае паўгоддзе 2024-га запланаваны, напрыклад, круглы стол, дзе спецыялісты абмяркуюць этапы лічбавізацыі натарыяльнай дзейнасці.

Давераны трэці бок

Арганізацыя, якая працуе ўжо два гады, першая такая суполка юрыдычнага профілю на прасторах СНД. Сёння важна зразумець, як яе стварэнне паўплывала на натарыяльныя практыкі краін, таму што за гэты час членамі натарыяльнай суполкі ў межах СНД сумесна праведзена шмат мерапрыемстваў і дасягнута нямала вынікаў, адзначыла Наталля БАРЫСЕНКА, старшыня Беларускай натарыяльнай палаты (БНП):

— Да ўдзелу ў мерапрыемствах прыцягваліся вучоныя, практыкуючыя юрысты, натарыўсы неаднаразова ўдзельнічалі ў пасяджэннях рабочых груп выканаўчага камітэта СНД. Зараз мы на парозе пераходу да электроннага абмену дакументамі як унутры натарыяльных суполак, так і ў прыватным прававым парадку. То-бок мы хочам даць магчымасць грамадзянам, якія атрымалі натарыяльны акт у выглядзе электроннага дакумента, прад’явіць яго ў суседняй краіне бе з пераводу на папяровы носьбіт. Сёння гэтаму пакуль крыху перашкаджае адсутнасць існавання ў нашых краінах давераных трэціх бакоў. Гэта арганізацыі, якія створаны ўжо ў некалькіх краінах, і дазваляюць праверыць на сапраўднасць і цэласнасць электронны дакумент, створаны і абаронены ў адпаведнасці з заканадаўствам адной дзяржавы, і пацвердзіць, што ў гэты дакумент не ўносіліся змены і яго зместу можна давяраць. І гэта вельмі важна, калі мы працуем з дакументамі, якія пацвярджаюць пэўныя маёмасныя і не маёмасныя правы грамадзян.

Са з’яўленнем такой магчымасці для людзей будуць створаны камфортныя ўмовы, а натарыўсы змогуць аператыўна абменьвацца інфармацыяй. Гэта таксама паўплывае і на выніковы кошт дакумента, таму што скароціцца час на работу з ім і павысіцца якасць работы ў цэлым, удакладніла старшыня БНП. 

Курс на электроннае ўзаемадзеянне 

Асноўная задача базавай арганізацыі СНД у сферы натарыяльнай дзейнасці — умацаванне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і абмену вопытам натарыятаў, падкрэсліў Мікалай СТАРАВОЙТАЎ, намеснік міністра юстыцыі Беларусі:

— Нягледзячы на існаванне асаблівасцяў прававога рэгулявання пытанняў натарыяльнай дзейнасці ў краінах-удзельніцах СНД, паміж іх натарыятамі шмат агульнага. Хутчэй за ўсё таму, што ўсе яны выйшлі з Савецкага Саюза. І самая галоўная іх задача — забяспечыць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян шляхам здзяйснення натарыяльных дзеянняў.

За два гады ў сферы натарыята было зроблена шмат работы. Гэта стажыроўкі, абмен практыкамі і вопытам краін, відэаканферэнцыі, семінары, вебінары. Вельмі цікавым, напрыклад, стаўся абмен натарыяльным вопытам у сферах аўтамотатранспарту, электроннага апастылю і электроннага дакументаабароту, падзяліўся ўражаннямі Дзілшод АШУРАЎ, старшыня натарыяльнай палаты Рэспублікі Узбекістан:

— У найбліжэйшай будучыні мы плануем абменьвацца дакументамі паміж краінамі ў электронным варыянце. Гэта можа датычыцца, напрыклад, даверанасцяў на здзяйсненне здзелак прадстаўніком арганізацыі на месцы (за мяжой). Сёння мы можам праверыць, ці адменена даверанасць, ці існуе тастамент, або ці адкрыта спадчынная справа ў краінах-удзельніцах базавай арганізацыі.


Больш падрабязна у газеце "Звязда"


Поделиться в социальных сетях:
Этот сайт использует файлы cookies для более комфортной работы пользователя. Продолжая использовать сайт и нажимая на кнопку «ОК», пользователь подтверждает, что ознакомился с условиями Политики обработки персональных данных, соглашается с использованием файлов cookies