Завяшчаць маёмасць... кату?
24 октября 2023
Белорусская нотариальная палата
— Я даўно на пенсіі, дзяцей не маю, і адзіны мой сябра і член сям'і — кот Марцін. Мне ўжо 80, а майму гадаванцу толькі нядаўна споўнілася сем. Баюся, што ён застанецца адзін і чужыя людзі выганяць яго з кватэры. Хачу пакінуць яму жыллё і невялікі рахунак у банку, але як зрабіць гэта, каб быць упэўненай, што так і будзе? Маргарыта Васільеўна г. Драгічын, Брэсцкая вобл.
У натарыяльнай практыцы нярэдка прыходзіцца сутыкацца з сітуацыямі, калі спадчынадавец хоча пакінуць усё, што мае, сваім чатырохногім сябрам. Для многіх людзей жывёлы, якія дораць ім безумоўную любоў, нярэдка становяцца членамі сям'і. Адны ратуюцца з дапамогай кошачак і сабачак ад адзіноты, другія хочуць пра кагосьці клапаціцца. Здараецца, што гадаванец замяняе чалавеку памерлага сваяка або дзіця, якое вырасла і жыве асобна. З такім стаўленнем да жывёлы нядзіўна, што гаспадары хочуць забяспечыць ім бязбеднае існаванне, заўважыла Алена ФЕЛЬДШАРАВА, натарыус Мінскай гарадской натарыяльнай акругі, якая патлумачыла, як у нашай краіне гаспадары пасля сваёй смерці могуць забяспечыць бязбеднае жыццё хатнім гадаванцам:
— Айчыннае заканадаўства не дазваляе ўказваць у тастаменце спадчыннікам жывёлу. Нашы гадаванцы не з'яўляюцца суб'ектамі спадчынных праваадносін. Артыкулам 1041 Грамадзянскага кодэкса вызначаны пералік суб'ектаў, якім можна завяшчаць сваю маёмасць. Гэта фізічныя і юрыдычныя асобы, Рэспубліка Беларусь і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Па сваім прававым статусе жывёлы прыраўноўваюцца да маёмасці, а рэчы атрымаць спадчыну не могуць. Такім чынам, можна завяшчаць самога ката, аднак завяшчаць нешта кату нельга.
Больш падрабязна чытайце на старонках газеты "Звязда"

Подпишитесь на новостную рассылку и получайте интересующую Вас информацию первыми!