Гасцей выставы «СМІ ў Беларусі» бясплатна пракансультуюць натарыусы
Наведвальнікі атрымаюць бясплатныя кансультацыі па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыята. Спецыялісты будуць рады даць інфармацыю пра ўсё, што тычыцца завяшчання, дарэння, спадчынных правоў, выезду дзяцей за мяжу, адчужэння нерухомасці, здзяйснення выканаўчых подпісаў, а таксама адказы на іншыя актуальных пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыята.
– Падобныя акцыі, якія праводзяцца ў рамках прававой асветы насельніцтва, для натарыусаў рэспублікі сталі традыцыйнымі. Мэтай такіх мерапрыемстваў з'яўляюцца, перш за ўсё, забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і пісьменнасці насельніцтва, – распавёў Артур Стрэх, памочнік Старшыні Беларускай натарыяльнай палаты.
Спецыялісты Мінскай гарадской натарыяльнай акругі прымуць грамадзян 4 мая з 10 да 12 гадзін, а Мінскай абласной – з 12 да 14.
Нагадаем, XXII Міжнародная спецыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі» пройдзе з 3 да 5 мая па адрасе пр. Пераможцаў, 14.
Крынiца: Выдавецкi дом "Звязда", аўтар Дар'я Спевак.