Единая информационная линия

Добрая справа

18 апреля 2025
Минская область
Добрая справа
Супрацоўнікі натарыяльнай канторы Маладзечанскага раёна №2 Мінскай вобласці прынялi удзел у добраўпарадкаваннi месца пахавання мірных грамадзян часоў ВАВ.

Супрацоунікі натарыяльнай канторы Маладзечанскага раёна №2 Мінскай вобласці выказалі жаданне прыняць удзел у добраўпарадкаванні месца пахавання 949 мірных грамадзян, расстраляных і спаленых фашыстамі у чэрвені 1942 года,што непадалёк ад аг. Лебедзева.

Загадзя з кірауніцтвам Лебедзеўскага сельскага Савета быу узгоднены фронт работ.

У ходзе выканання работ была пафарбавана агароджа вакол помніка, ачышчана ад смецця навакольная тэрыторыя, спілаваны сухія дрэвы.

Сярод удзельнікаў працоунага дэсанта былі натарыусы Таццяна Бартош, Жанна Кухальская, Таццяна Юркевіч, кансультант Таццяна Студзент.

Выказаў жаданне аддаць даніну павагі загінулым і прыняў актыўны удзел у названым мерапрыемстве муж Таццяны Бартош Аляксандр Андрэевіч. Разам з усімі працаваў настаунік «Лебедзеускай сярэдняй школы Маладзечанскага раёна імя У.М.Калачыка» Антон Апанасевіч.

Перад правядзеннем работ па добраўпарадкаванні магілы ахвяр фашызму удзельнікі патрыятычнай акцыі сустрэліся са старшынёй Лебедзеўскага сельскага Савета Тамарай Дудзіч, якая выказала падзяку натарыусам за жаданне прыняць удзел у добрай справе.

Крынiца: https://www.mgazeta.by/soczium/dobraya-sprava.html
Сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, предоставления персонализированных рекомендаций. Подробнее