Каб старасць была ў радасць

Шмат валожынцаў наведвае аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, дзе займаюцца спортам, прафілактыкай дэменцыі, удзельнічаюць у валанцёрскім руху і інш. На дадзеным мерапрыемстве натарыус Алена Сікорская паведаміла iм пра нюансы, якія ўзнікаюць, калі паўстае пытанне распарадзіцца сваёй маёмасцю. Для прыняцця правільнага рашэння лепш загадзя пракансультавацца ў натарыяльнай канторы. Ёсць выпадкі, калі не трэба хвалявацца, нашчадкі мірна атрымаюць спадчыну па законе, але бывае і іншае. Тады неабходна скласці завяшчанне. Для пенсіянераў на дадзеную паслугу прадугледжана 50-працэнтная скідка. Важна ведаць, што ў прыватызаванай кватэры, нягледзячы на складзены дакумент, ёсць доля мужа ці жонкі і ўсіх дзяцей. А гэта пасля пагражае судовымі разборамі.
Алена Уладзіміраўна адказала на шматлікія пытанні, што ўзніклі ў прысутных, а таксама заўважыла, што ў натарыяльнай канторы можна зрабіць даверанасць на атрыманне дапамогі на памперсы і іншае для хворых людзей.
Больш падрабязна чытайце на старонках газеты "Працоуная слава"