Единая информационная линия

Каб старасць была ў радасць

28 октября 2022
Минская область
Каб старасць была ў радасць
У мінулую пятніцу ў памяшканні пакоя “Родам з СССР” сабраліся людзі пажылога ўзросту. Мерапрыемства “Зямлі маёй і землякам”, прысвечанае Году гістарычнай памяці, для іх арганізавала работнік культуры Таццяна Ланько. На сустрэчу завіталі прадстаўнікі Валожынскага краязнаўчага музея, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, натарыяльнай канторы.

Шмат валожынцаў наведвае аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, дзе займаюцца спортам, прафілактыкай дэменцыі, удзельнічаюць у валанцёрскім руху і інш. На дадзеным мерапрыемстве натарыус Алена Сікорская паведаміла iм пра нюансы, якія ўзнікаюць, калі паўстае пытанне распарадзіцца сваёй маёмасцю. Для прыняцця правільнага рашэння лепш загадзя пракансультавацца ў натарыяльнай канторы. Ёсць выпадкі, калі не трэба хвалявацца, нашчадкі мірна атрымаюць спадчыну па законе, але бывае і іншае. Тады неабходна скласці завяшчанне. Для пенсіянераў на дадзеную паслугу прадугледжана 50-працэнтная скідка. Важна ведаць, што ў прыватызаванай кватэры, нягледзячы на складзены дакумент, ёсць доля мужа ці жонкі і ўсіх дзяцей. А гэта пасля пагражае судовымі разборамі.

Алена Уладзіміраўна адказала на шматлікія пытанні, што ўзніклі ў прысутных, а таксама заўважыла, што ў натарыяльнай канторы можна зрабіць даверанасць на атрыманне дапамогі на памперсы і іншае для хворых людзей.

Больш падрабязна чытайце на старонках газеты "Працоуная слава"
Поделиться в социальных сетях:
Этот сайт использует файлы cookies для более комфортной работы пользователя. Продолжая использовать сайт и нажимая на кнопку «ОК», пользователь подтверждает, что ознакомился с условиями Политики обработки персональных данных, соглашается с использованием файлов cookies