Единая информационная линия

Напярэдаднi прафесійнага свята– Дня юрыста

3 декабря 2021
Минская область

Фомин Михаил Михайлович, первый нотариус государственной нотариальной конторы Воложинского 14района (1).jpgНатарыус Мінскай абласной натарыяльнай акругі Марына Целяжэвіч расказала пра першага натарыуса Валожынскага раёна Мінскай вобласці – Міхаіла Міхайловіча Фаміна, які ўзначальваў дзяржаўную натарыяльную кантору з моманту ўтварэння ў 1978 годзе і праслужыў у ей 13 гадоў.

Нарадзіўся 1 снежня 1923 года ў вёсцы Залужжа Тарускага раёна Тульскай вобласці. Рускі, з сям’і рабочых. Член КПСС з 1939 года. Скончыў Вышэйшую школу аховы грамадскага правапарадку Расійскай Федэрацыі, пасля Свярдлоўскую міжкраявую школу народнага камісарыяту ўнутраных спраў.

Вялікую Айчынную вайну прайшоў у складзе асаблівага партызанскага атрада імя Мядзведзева, прымаў удзел у баях за абарону Масквы. Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені, медалямі “За Перамогу над Германіяй”, “За баявыя заслугі”, “За абарону Масквы”, юбілейнымі медалямі.

М. М. Фамін з’яўляўся падпалкоўнікам міліцыі ў адстаўцы – 23 гады адпрацаваў у крымінальным вышуку Валожынскага РАУС. Па ўспамінах калег па рабоце ў міліцыі аб ім гаварылі: “Прастадушны верыць усякаму слову, а Фамін – толькі ісціне”.

Падрабязней чытайце на старонках газеты “Працоўная слава”
Поделиться в социальных сетях:
Этот сайт использует файлы cookies для более комфортной работы пользователя. Продолжая использовать сайт и нажимая на кнопку «ОК», пользователь подтверждает, что ознакомился с условиями Политики обработки персональных данных, соглашается с использованием файлов cookies