Единая информационная линия

Навошта складаць завяшчанне і што ў ім можна, а што нельга ўказваць

11 августа 2022
Минская область
шупенько сайт.jpgКаму можна пакінуць спадчыну? Што такое закрытае завяшчанне? Калі патрэбны сведкі, каб скласці гэты дакумент? Колькі разоў можна перапісваць завяшчанне? Хто мае права прэтэндаваць на спадчыну? Ці абавязкова спадчыннікам выконваць умовы завяшчання? Што будзе, калі адным з нашчадкаў замоўчваецца наяўнасць іншых спадчыннікаў? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні карэспандэнту «Звязды» дапамагла знайсці Надзея Шупенька, натарыус Мінскай абласной натарыяльнай.

Чарга на спадчыну і права прадстаўлення

Скласці завяшчанне можа любы дзеяздольны чалавек, якому споўнілася 18 гадоў. Спадкаемцамі могуць быць людзі, жывыя на момант адкрыцця спадчыны, а таксама зачатыя пры жыцці спадчынадаўца і народжаныя жывымі пасля яго смерці.

— Напрыклад, у цяжарнай жанчыны памірае муж. Хоць іх дзіця яшчэ не нарадзілася, яно лічыцца спадчыннікам. І нават калі прайшло больш за паўгода пасля адкрыцця спадчыны, яно атрымае сваю долю пасля нараджэння, — удакладніла натарыус.

Спадчыннікі першай чаргі — муж, жонка, бацька, маці, дзеці памерлага. Унукі могуць успадкаваць спадчыну толькі па праве прадстаўлення — калі іх бацькі памерлі раней за бабулю і дзядулю.

— Калі бацька чалавека памёр раней за яго дзядулю, то ўнук можа атрымаць долю спадчыны, якая павінна была б адысці яго тату, — удакладніла Надзея Шупенька.

Да другой чаргі спадчыннікаў належаць паўнародныя ці непаўнародныя браты і сёстры памерлага. У гэтай чарзе дзеці братоў і сясцёр (пляменнікі памерлага) таксама могуць наследаваць спадчыну па праве прадстаўлення — калі іх бацькі памерлі раней за цётку ці дзядзьку.

Бабуля і дзядуля (з боку бацькі ці маці) памерлага ўваходзяць у трэцюю чаргу.

Чацвёртая чарга — паўнародныя і непаўнародныя браты і сёстры бацькоў спадчынадаўцы (цёткі і дзядзькі).

З умовамі — нельга, з пажаданнямі — можна

Наследаваць маёмасць памерлага па законе могуць толькі яго сужэнец або сваякі па крыві. Аднак праз завяшчанне спадчынадавец можа перадаць сваю маёмасць не толькі любому чалавеку, але нават наогул Беларусі ці нейкай адміністрацыйнай адзінцы.

Пакінуць спадчыну, напрыклад, кату, згодна з беларускім заканадаўствам, немагчыма. Гэтаксама як і скласці завяшчанне з неправамернымі ўмовамі, накшталт «мая маёмасць адыходзіць дачцэ, аднак толькі калі яна потым завяшчае яе свайму сыну». Альбо «завяшчаю кватэру сыну, калі ён зменіць веравызнанне». Такія завяшчанні не будуць мець юрыдычнай сілы.

Больш падрабязна чытайце на старонках газеты "Звязда"
Поделиться в социальных сетях:
Этот сайт использует файлы cookies для более комфортной работы пользователя. Продолжая использовать сайт и нажимая на кнопку «ОК», пользователь подтверждает, что ознакомился с условиями Политики обработки персональных данных, соглашается с использованием файлов cookies