Единая информационная линия

Прафесія — жыццёвая неабходнасць ці задавальненне?

11 января 2022
Минская область
Без названия.pngСярод прафесій, якія будуць запатрабаваны заўсёды і ва ўсе часы — прафесія натарыуса. Слова “натарыус” перакладаецца з латыні як пісец, сакратар. Натарыус здзяйсняе натарыяльныя дзеянні ад імя Рэспублікі Беларусь, чым дапамагае грамадзянам ахоўваць прадугледжаныя заканадаўствам правы. Напэўна, цяжка знайсці чалавека, які хоць аднойчы не звярнуўся б да прадстауніка гэтай прафесіі. Старэйшыя ўдзельнікі сумеснага праекта “Парады з вуснаў несвіжан” Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы, раённай газеты і радыё, СШ №4 г. Нясвіжа (зараз яны амаль усе сталі навучэнцамі каледжаў і ліцэяў) мелі магчымасць распытаць натарыуса натарыяльнай канторы Нясвіжскага раёна Алену Анатольеўну Альховік пра яе жыццёвы выбар, у тым ліку і пра абраную прафесію. Сустрэча праходзіла ў бібліятэцы ў рамках прававога праекта “Школа “Абарані сябе сам””. Наведвальнікі гуртка “Юны журналіст” СШ №4 г. Нясвіжа аказаліся яшчэ больш цікаўнымі, знайшлі час і завіталі ў натарыяльную кантору. 

Моладзь пацікавілася, чаму Алена Анатольеўна абрала менавіта гэту прафесію. Яна расказала, што праца натарыуса — не з лёгкіх, але да гэтага выбару падштурхнула само жыццё. Наша суразмоўца нарадзілася ў пасёлку Пагранічны Гродзенскай вобласці Бераставіцкага раёна, у трох кіламетрах ад польскай мяжы, пункту пропуску Берастовіца. Там Алена закончыла сярэднюю школу. Самымі любімымі школьнымі прадметамі былі гісторыя Беларусі і сусветная гісторыя, якія выкладала Людміла Аляксееўна Турок. Дарэчы, яна была і першай настаўніцай, а пасля стала класным кіраўніком. Людміла Аляксееўна ў дадатак да прадметаў давала сваім вучням вельмі неабходныя ўрокі жыцця, а каб школьныя гады праходзілі цікава і з карысцю, арганізоўвала конкурсы, святы і добрыя сустрэчы. Яна прывучыла сваіх вучняў многа чытаць, і была ўпэўнена, што толькі той, хто многа чытае, многа ведае. Чытаць і абмяркоўваць прачытанае з матуляй, Галінай Уладзіславаўнай, не атрымлівалася. Мама усё жыццё працавала ў калгасе. Так сталася, што яна адна гадавала сваіх дзяцей — дачку і сына. Шмат часу адымала хатняя гаспадарка. У юнацкія гады Алена аддавала перавагу замежнай літаратуры, але сярод любімых кніг назвала раман Міхаіла Булгакава “Майстар і Маргарыта”, які перачытвала шмат разоў і кожны раз знаходзіла для сябе штосьці новае.

Падрабязней чытайце на старонках газеты "Нясвіжскія навіны" ад 11.01.2022 №3 (11502)




Поделиться в социальных сетях:
Этот сайт использует файлы cookies для более комфортной работы пользователя. Продолжая использовать сайт и нажимая на кнопку «ОК», пользователь подтверждает, что ознакомился с условиями Политики обработки персональных данных, соглашается с использованием файлов cookies