Прафесія — жыццёвая неабходнасць ці задавальненне?
11 января 2022
Минская область
![Без названия.png Без названия.png](/upload/medialibrary/b1a/mwt882ycnqh0oq1rx7vxksd8nwgeszwm/Bez-nazvaniya.png)
Моладзь пацікавілася, чаму Алена Анатольеўна абрала менавіта гэту прафесію. Яна расказала, што праца натарыуса — не з лёгкіх, але да гэтага выбару падштурхнула само жыццё. Наша суразмоўца нарадзілася ў пасёлку Пагранічны Гродзенскай вобласці Бераставіцкага раёна, у трох кіламетрах ад польскай мяжы, пункту пропуску Берастовіца. Там Алена закончыла сярэднюю школу. Самымі любімымі школьнымі прадметамі былі гісторыя Беларусі і сусветная гісторыя, якія выкладала Людміла Аляксееўна Турок. Дарэчы, яна была і першай настаўніцай, а пасля стала класным кіраўніком. Людміла Аляксееўна ў дадатак да прадметаў давала сваім вучням вельмі неабходныя ўрокі жыцця, а каб школьныя гады праходзілі цікава і з карысцю, арганізоўвала конкурсы, святы і добрыя сустрэчы. Яна прывучыла сваіх вучняў многа чытаць, і была ўпэўнена, што толькі той, хто многа чытае, многа ведае. Чытаць і абмяркоўваць прачытанае з матуляй, Галінай Уладзіславаўнай, не атрымлівалася. Мама усё жыццё працавала ў калгасе. Так сталася, што яна адна гадавала сваіх дзяцей — дачку і сына. Шмат часу адымала хатняя гаспадарка. У юнацкія гады Алена аддавала перавагу замежнай літаратуры, але сярод любімых кніг назвала раман Міхаіла Булгакава “Майстар і Маргарыта”, які перачытвала шмат разоў і кожны раз знаходзіла для сябе штосьці новае.
Падрабязней чытайце на старонках газеты "Нясвіжскія навіны" ад 11.01.2022 №3 (11502)
Подпишитесь на новостную рассылку и получайте интересующую Вас информацию первыми!