Единая информационная линия

Работа ў аграгарадках: падводзім вынікі

24 декабря 2021
Минская область
Работа ў аграгарадках: падводзім вынікі
У 2021 годзе натарыусы Беларусі прадастаўляюць свае паслугі жыхарам аграгарадкоў па новых правілах: натарыяльныя дзеянні здзяйсняюцца натарыусам.

Адказныя асобы сельскіх выканаўчых камітэтаў надзелены паўнамоцтвамі засведчання даверанасцей на атрыманне пенсіі і выдачы дублікатаў дакументаў, якія ўтварыліся ў выніку здзяйснення натарыяльных дзеянняў у сельвыканкаме і знаходзяцца там на захоўванні.

Па практыцы, што склалася, грамадзяне звяртаюцца на прыём да натарыуса ў аграгарадку за засведчаннем даверанасцей, згод, складаннем завяшчанняў, афармленнем спадчынных правоў, засведчаннем дагавораў адчужэння нерухомай маёмасці. Такія прыёмы маюць свае перавагі: можна атрымаць кансультацыю па складаных пытаннях без паездкі ў натарыяльную кантору, скласці завяшчанне ў прысутнасці сведкі, які з’яўляецца мясцовым жыхаром, пры афармленні спадчынных правоў адразу атрымаць у кіраўніка спраў даведкі з пагаспадарчых кніг, даведку аб завяшчанні, складзеную ў сельвыканкаме. Выезды натарыуса для здзяйснення натарыяльнага дзеяння на дом у дзень прыёму ў межах аграгарадка здзяйсняюцца без збірання дадатковай аплаты на выезд.

Натарыусы натарыяльнай канторы нашага раёна сёлета праводзілі прыёмы ў аграгарадках Вішнева, Гародзькі, Доры, Пяршаі, Ракаў. Графікі выездаў складалася на квартал і размяшчаліся ў раённай газеце. Выезды ажыццяўляліся згодна з заяўкамі грамадзян – яна магла быць вуснай па тэлефоне ці ў пісьмовай форме. Таксама заяўку можна накіроўваць на электронную пошту – для гэтага на сайце Беларускай натарыяльнай палаты распрацавана спецыяльная форма. Выезды праходзілі пры любой колькасці заявак, якія паступілі не пазней за адзін рабочы дзень за дату выезду. Папярэдне натарыус па магчымасці ўдакладняў у грамадзян пытанні, з якімі яны мяркуюць звярнуцца, каб максімальна падрыхтавацца да прыёму. Пра  гэта расказала натарыус Мінскай абласной натарыяльнай акругі Алена Сікорская.

Падрабязней чытайце на старонках газеты “Працоўная слава”



Поделиться в социальных сетях:
Этот сайт использует файлы cookies для более комфортной работы пользователя. Продолжая использовать сайт и нажимая на кнопку «ОК», пользователь подтверждает, что ознакомился с условиями Политики обработки персональных данных, соглашается с использованием файлов cookies