Единая информационная линия

Выезд дзіцяці за мяжу

28 января 2022
Минская область
wsi-imageoptim-Razreshenie-na-vyezd-rebenka-za-granicu-1-660x430.jpgПарадак выезду за межы краіны непаўналетніх вызначаецца Законам Рэспублікі Беларусь “Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь”. 

Каментуе названы дакумент натарыус Мінскай абласной натарыяльнай акругі Наталля Спірыдонава:

- Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь”непаўналетнія могуць выязжаць за мяжу па свіх дакументах і у суправаджэнні аднаго з законных прадстаўнікоў. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь законнымі прадстаўнікамі дзяцей з'яўляюцца іх бацькі, усынавіцелі і апекуны ці папячыцелі.

Пісьмовая згода абодвух бацькоў патрабуецца у выпадку паездкі непаўналетняга за мяжу на экскурсію, для удзелу у розных культурных, спартыўных мерапрыемстваў, калі асобай, якая суправаджае, будзе кіраунік группы, напрыклад, трэнер.

Пісьмовая згода законных прадстаўнікоў на выезд з Рэспублікі Беларусь непаўналетняга павінна быць засведчана натарыусам.

Грамадзянам, якія звярнуліся да натарыуса для засведчання такой згоды, неабходна прад'явіць пашпарт і дакументы, якія падцвяржаюць роднасныя адносіны з дзіцем (пасведчанне стану; пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь ці іншы дакумент, які сведчыць асобу і утрымлівае адзнаку аб дзецях), або рашэнне органаў апекі і папячыцельства аб прызначэнні апекуна (папячыцеля).

Для больш поўнага раскрыцця узнятай тэмы спашлюся на прыклад. Уявім , што непаўналетні выязжае за мяжу у суправаджэнні маці , якая можа дакументальна пацвердзіць свой статус законнага прадстаўніка шляхам прад'яўлення пасведчання аб нараджэнні дзіцяці або адзнакі у дакуменце, які сведчыць асобу. Пісьмовая згода бацькі на выезд дзіцяці за мяжу у такім выпадку не патрабуецца. Аднак, калі бацька не хоча, каб паўналетні выязджаў за мяжу у суправаджэнні маці без яго згоды, ён мае права звярнуцца у суд з заявай аб вызначэнні парадку выезду дзіцяці з Рэспублікі Беларусь. А вось у выпадку , калі непаўналетні выязджае замяжу, напрыклад. На адпачынак у суправаджэнні брата, неабходна пісьмовая згода на выезд і бацькі і маці.

Аўтар матэрыялу: Марыя Лубнеўская, “Нарачанская зара” №4 ад 19.01.2022.

 



Поделиться в социальных сетях:
Этот сайт использует файлы cookies для более комфортной работы пользователя. Продолжая использовать сайт и нажимая на кнопку «ОК», пользователь подтверждает, что ознакомился с условиями Политики обработки персональных данных, соглашается с использованием файлов cookies