Что такое недополученная пенсия и кто имеет право на её получение?
Нявыплачаная пенсія – гэта сума, якую чалавек не паспеў атрымаць пры жыцці. Незалежна ад таго, у які дзень месяца пенсіянер пайшоў з жыцця, пенсія налічваецца яму ў поўным аб’ёме за ўвесь месяц.
Права на атрыманне сум пенсіі, якія падлягалі выплаце, належыць членам сям’і, якія пражывалі сумесна з памерлым, а таксама яго непрацаздольным утрыманцам незалежна ад таго, ці пражывалі яны сумесна з памерлым. Каб атрымаць пенсію памерлага, названыя грамадзяне павінны звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва на працягу шасці месяцаў з дня смерці пенсіянера. Калі гэты тэрмін прапушчаны, ён не аднаўляецца.
У выпадку, калі названых асоб няма або яны не прад’явілі патрабаванняў аб выплаце гэтых грошай ва ўстаноўлены тэрмін, адпаведныя сумы ўключаюцца ў склад спадчыны і ўспадкоўваюцца на агульных падставах. Атрымаць нявыплачаную пенсію змогуць толькі спадчыннікі.
Прыняцце спадчыны ажыццяўляецца падачай натарыусу па месцы адкрыцця спадчыны заявы спадчынніка аб прыняцці спадчыны або яго заявы аб выдачы пасведчання аб праве на спадчыну. Агульны тэрмін для прыняцця спадчыны – шэсць месяцаў з дня смерці спадчынадаўцы. Пасведчанне аб праве на спадчыну на нявыплачаную пенсію будзе выдадзена спадчыннікам пасля заканчэння тэрміну для прыняцця спадчыны.
Подробности читайте на сайте газеты «Родныя вытокi»